О нас пишут все
В «Малаке» появились настольные игры от OZ.by
Теперь у вас есть уникальная возможность протестировать лучшие настольные игры перед их покупкой. Для этого достаточно просто прийти в бар «Малако», где вас будет ждать уютная атмосфера, подходящие напитки и настольные игры, предоставленные интернет-магазином OZ.by. В «Малаке» вы сможете с компанией друзей поиграть в «UNO», «Alias», «Арне Тотал», «Коллорето», «Шашки» и просто хорошо провести время.<...>
Сведчанні той тусоўкі ні ў якім разе нельга было глядзець на хворую галаву, бо ў іх зашмат алкаголю. Таму паказваем толькі сёння. Смакуйце прыемны аперытыў з джыпегаў, на якіх «Малако» святкуе сваю днюху: чалавека-торты, Папа Бо, які губляе прытомнасць і лісабонскія прастытуткі.<...>
Напярэдадні прэм’еры «Масакры» Кудзіненка працаваў бармэнам (фотарэпартаж)
Наведнікі бару «Малако» увечары 3-га лістапада прымалі Андрэя Кудзіненку ў новай ролі — ролі бармэна. Андрэй нават прыйшоў у «Малако» на гадзіну раней, каб «разагнацца» і разабрацца ў тонкасцях прафесіі. Ён бегаў і паміж барнай стойкай і сталамі, дзе замест абрусаў была засланая афіша новага фільма «Massacra», прэм’ера якога ў Мінску адбудзецца 11 лістапада. <...>
Лявон, налівай!.. (фотарэпартаж)
Першае верасня 2010 года прынесла новыя адкрыцці не толькі першаклашкам ды іншаму шкалярству. Менавіта ў гэты дзень Лявон Вольскі распачаў сваю кар’еру бармэна ў моднай кавярні “Малако”. Перад гэтым, вядома, апрануўшыся прыстойна – у камізэльку ды кашульку – падпярэзаўшыся фартукам і нават прыляпіўшы да стойкі беларускамоўную “шпаргалку” з коштамі. У такім выглядзе ён быў трохі падобны да ўратавальніка загубленых алкаголем душ з кінафільма ці то пра мафію, ці то пра каўбояў, а можа, і пра парыжскую багему міжваеннага перыяду. <...>
Як філосаф з метадолагам бармэнамі працавалі
Валянцін Акудовіч і Уладзімір Мацкевіч людзі надзвычай сур’ёзныя. Першы, нягледзячы на тое, што “яго няма”, даследуе ментальнасць сучасных беларусаў. Другі распрацоўвае грамадзянска-адукацыйныя канцэпцыі ды набліжае Беларусь да Еўропы. Але так бывае не заўсёды. На днях філосаф ад літаратуры Акудовіч разам з метадолагам і гуманітарным тэхнолагам Мацкевічам выконвалі зусім незвычайную для сябе ролю — бармэнаў. <...>
Гарады заўсёды чакаюць адкрыцця такіх месцаў. Светла-малочнае, сунічна-ранішняе, мастацка-блізкае, алкагольна-фантазёрскае. Кажуць, праседзеўшы тут цэлы дзень, можна пабачыць на свае вочы ўсю гарадскую багему. Зранку тут сустрэнеш Хацкевіча, а ўвечары да цябе за столік падсядзе Цэслер. Ён будзе ў чырвонай шапцы і замовіць эспрэса (у цябе ёсць шанец гэта праверыць!). <...>
Еще одно хорошее никому неизвестное место в Минске — бар «Малако»
Комментарии отключены
