Апошняя Кропля

Окт. 13 2011, Опубликовано: Малако

15 кастрычнiка ў 18:00

Ну што? Пара развітвацца з любімым барам, дапіваць ў ім апошняе бухло і спадзявацца на сустрэчу ў новым цудоўным месцы. Гэтая вечарына — падзяка вам — усім, хто ўвесь гэты час быў з намі, бо менавіта вамі стваралася атмасфера, за якую Малако, мы спадзяемся, будуць памятаць.

Мы разам з часопісам 34mag.net сабралі для вас большасць дзіджэяў, якія гэтыя паўтары гады ставілі ў нас сваё музло. Папярэдні лайн-ап выглядае наступным чынам:

18:00-19:30 — Alex DeBronhe
19:30-21:00 — Diamoss Roll
21:00-22:30 — Skiba
22:30-00:00 — Drink-n-dance
00:00-01:30 — Alex.D
01:30-03:00 — PapaBo
03:00-04:30 — Pudra
04:30-06:00 — Endemic

Прыходзьце — маханём па апошняй кроплі!

Уваход вольны

Комментариев — 6