Tropical Bass

13 кастрычнiка ў 20:00

34mag.net і Euroradio.fm запрашаюць!

Пясярод восеньскага холаду 34mag запрашае забіць нуду ў спякотным афра-лацінскім гета. Колькі пра трапічны бас не пішы, а пакуль сам пад яго дупай не патрасеш – не зразумееш, чаму гэтая музыка ўсхалынула бабульку-Еўропу. У вас з’явіўся ўнікальны шанец! Вы можаце: а) патусіць у Малацэ за два дні да яго закрыцця; б) трапіць на першую ў Беларусі Tropical Bass паці.

Саунд, замяшаны на паўднёвых рытмах і вайбах, аздоблены магутным басам, створаць:
– stereobeaver (BY- LT) – ghetto funk, moombahsoul, cumbia
– Korney (BY) – baile funk, kuduro, moombahton
Электронны саўнд лацінскіх фавэл дапоўніць лайф-перкусія ад Maggog

Нашыя мастакі абсалютна бясплатна размалююць ваш фэйс у вобразы мексіканскага свята смерці.
Пачынаючы з 22-й кожны жадаючы можа стаць удзельнікам візуальнага шоў “l.a.s.e.r t.a.g” адGonzaj і пакінуць віртуальны лазерны тэг на сценах легендарнага бара.

Уваход вольны

Комментарев нет

Добавить комментарий

Обратите внимание: Включена премодерация комментариев. Так что повторять их нет необходимости.